Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
ЕБРР вывучае магчымасць суфінансавання рэканструкцыі і мадэрнізацыі 12 мастоў і ўчастка дарогі М3
18.09.2019

ЕБРР вывучае магчымасць суфінансавання рэканструкцыі і мадэрнізацыі 12 мастоў і ўчастка дарогі М3

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) разглядае магчымасць удзелу ў фінансаванні рэканструкцыі і мадэрнізацыі 12 рэгіянальных мастоў у Беларусі і ўчастка дарогі М3 Мінск - Віцебск. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.


 Гэты праект забяспечыць аперацыйную эфектыўнасць і палепшыць шляхам рэканструкцыі мастоў рэгіянальную інфраструктуру. Ён павысіць эфектыўнасць перавозак у калідоры Поўнач - Поўдзень і падтрымае эканамічнае развіццё Беларусі. Праект, у прыватнасці, будзе нацэлены на ўдасканаленне інстытуцыянальнай і кіраўніцкай дзейнасці ў дарожным сектары з акцэнтам на бяспеку руху. 


Агульны кошт праекта ацэньваецца ў памеры 375 млн еўра. Калі ён будзе зацверджаны, ЕБРР выдзеліць 240 тыс. еўра. Крэдыт будзе прадастаўлены Міністэрству транспарту і камунікацый, якое будзе адказваць за рэалізацыю праекта. 


Як чакаецца, савет дырэктараў банка разгледзіць праект 13 лістапада.


/Кар. БЕЛТА/.


Да спіса