Гэты праект забяспечыць аперацыйную эфектыўнасць і палепшыць шляхам рэканструкцыі мастоў рэгіянальную інфраструктуру. Ён павысіць эфектыўнасць перавозак у калідоры Поўнач - Поўдзень і падтрымае эканамічнае развіццё Беларусі. Праект, у прыватнасці, будзе нацэлены на ўдасканаленне інстытуцыянальнай і кіраўніцкай дзейнасці ў дарожным сектары з акцэнтам на бяспеку руху.
Агульны кошт праекта ацэньваецца ў памеры 375 млн еўра. Калі ён будзе зацверджаны, ЕБРР выдзеліць 240 тыс. еўра. Крэдыт будзе прадастаўлены Міністэрству транспарту і камунікацый, якое будзе адказваць за рэалізацыю праекта.
Як чакаецца, савет дырэктараў банка разгледзіць праект 13 лістапада.
/Кар. БЕЛТА/.