У 2020 годзе следам за Пружанамі, Дуброўнам і Чэрвенем новыя сучасныя палі памерам 40х20 м адкрыліся ў Крупках і аграгарадку Коханава Віцебскай вобласці. За час акцыі ўжо ўвайшлі ў строй 66 такіх пляцовак, а ў цэлым плануецца абсталяваць 128.
Мэта амбіцыйнага праекта "Bonfesto - дзецям" - да 2022 года пабудаваць у кожным раёне краіны па сучаснай футбольнай пляцоўцы, што дасць магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам у самых аддаленых кутках Беларусі далучыцца да футбола.
Старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Уладзімір Базанаў, выступаючы на адкрыцці поля ў Крупках, адзначыў, што развіццё інфраструктуры для дзіцяча-юнацкіх каманд з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў у дзейнасці федэрацыі.
Фота АБФФ.
/Кар. БЕЛТА/.