Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
28.12.2018

Арт-аб'екты на аснове куба-квадрата прадставілі школьнікі на выстаўцы ў Віцебску

Юбілейная XV выстаўка работ вучняў Дзіцячай мастацкай школы Віцебска адкрылася ў гарадской ратушы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. 


Школьнікі 5-11-х класаў стваралі творчыя работы па тэме "Арт-аб'ект 2019. Куб-квадрат". Узяўшы за аснову гэтыя простыя геаметрычныя фігуры, ім неабходна было стварыць арыгінальныя, складаныя пабудовы шляхам эксперыментавання з дэкаратыўнымі, канструкцыйнымі і камбінаторнымі ўласцівасцямі такіх фігур. Адлюстраваць багацце і выразнасць новых камбінацый можна было ў тым ліку за кошт выкарыстання разнастайных зыходных матэрыялаў. У ход пайшло ўсё: маркеры і фламастары, гелевыя ручкі і каляровыя алоўкі, папера розных фарматаў і колераў, самаклейная плёнка і шпалеры, драўляныя палачкі і пластыкавыя трубачкі, шарсцяныя ніткі і разнастайныя вяровачкі, гузікі і іншыя дробныя прадметы. 


"Вынік уражвае. Плоскасныя і аб'ёмныя кампазіцыі, выкананыя ў асноўным у манахромным колеры, пакідаюць уражанне цэласнасці вобраза і яркай індывідуальнасці", - адзначылі ў музеі. 


Усяго ў экспазіцыю ўвайшло 78 работ. Пры гэтым частка іх выдзелена ў асобную зону, паколькі прысвечана калядным і навагоднім святам. 


Наведаць выстаўку і ацаніць падрастаючыя таленты Віцебска можна па 15 студзеня.


 /Вольга Багачова - БЕЛТА/.



Да спіса