Информация для населения
31.08.2018

"У новы вучэбны год - бяспечных усім дарог!"

Сёння, 31 жніўня, у Гарадоцкім раёне праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "У новы вучэбны год - бяспечных усім дарог!"


Заўтра дзеці ідуць у школу. Вельмі важна, каб іх шлях да навучальных устаноў і назад дадому быў бяспечным. На жаль, кожны год у вобласці рэгіструюцца ДТЗ з удзелам дзяцей-пешаходаў, дзяцей-веласіпедыстаў, дзяцей-пасажыраў. Так, у гэтым годзе ў вобласці адбылося 14 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх адно дзіця загінула і 14 траўміраваны.


Паважаныя вадзіцелі! Кіруючы транспартнымі сродкамі, будзьце вельмі ўважлівымі, асабліва паблізу жылых дамоў і дваравых тэрыторый. У выпадку, калі дзеці падышлі да праезднай часткі дарогі, вадзіцелям рэкамендуецца знізіць хуткасць ці ўвогуле прыпыніцца, бо дзеянні дзяцей немагчыма прадбачыць.


Віктар Бронскі, ЧВАП начальніка АДАІ Гарадокскага райвыканкама.


Смотреть все