Главная / Информация для населения
Информация для населения
16.10.2024

Велапрабег па Гарадокшчыне для юных ратавальнікаў

Удзельнікі маладзёжнага руху ратавальнікаў-пажарных адправіліся ў займальную экскурсію па родным горадзе Гарадку, наведалі памятныя мясціны часоў Вялікай Айчыннай вайны і ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў.

 Мець актыўную жыццёвую пазіцыю гэта ўжо залог для ўсебаковага развіцця падрастаючага пакалення, таму члены Беларускай маладзёжнай арганізацыі
ратавальнікаў-пажарных у Гарадоцкім раёне з вялікім энтузіязмам удзельнічаюць у розных мерапрыемствах аб'яднання.
 
 А рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», дае магчымасць актывістам больш даведацца не толькі аб прафесіі ратавальніка, але і аб гісторыі роднага краю. Таму велапрабег з экскурсіяй гэта найлепшы фармат для краязнаўчых пошукаў.
 
 Так, ў горадзе Гарадку адбылася велаэкскурсія з раскрыццём мноства цікавых фактаў пра Гарадокшчыну.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўсклалі кветкі да магілы невядомага салдата на мемарыяльным комплексе "Несмяротнасць" і ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў хвілінай маўчання.
 
 Але на гэтым збор на свежым паветры не завяршыўся, хлопцаў і дзяўчын чакаў сюрпрыз у выглядзе гутаркі ля вогнішча.
Цікава, што развядзенне вогнішча прайшло ў выглядзе майстар-класа па стварэнню бяспечнага вогнішча ад ратавальнікаў МНС.
 
 Карысныя будні членаў грамадскага аб'яднання ратавальнікаў-пажарных адназначна
дапамагаюць не толькі фарміраваць устойлівыя навыкі па бяспецы жыццядзейнасці, але і фарміруюць любоў да малой Радзімы.

 










Смотреть все