Навіны рэгіёна і раёна
15.03.2021
Паважаныя жыхары Гарадоцкага раёна! Шчыра віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Дзень
15 сакавіка мае вялікае значэнне не толькі як святочная дата ў
календары, але і як значная падзея ў гістарычным летапісе Беларусі. У
гэты дзень быў прыняты асноўны закон нашай краіны – Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь.
Для кожнага жыхара нашай краіны Канстытуцыя
стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастор для рэалізацыі асабістай
ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і
дасягненні беларускага народа, назапашаныя за многія стагоддзі гісторыі,
вызначае стратэгію далейшага развіцця нашай краіны.
Мы з павагай
ставімся да закладзеных у Канстытуцыі прынцыпаў і каштоўнасцей. Яны
былі і будуць асновай стабільнасці і ўпэўненага руху наперад нашай
дзяржавы.
Дарагія землякі! Сваёй працай і талентам вы ўносіце
свой уклад у дабрабыт і росквіт нашай малой радзімы і ўсёй Айчыны.
Жадаем вам аптымізму, поспехаў у добрых справах і пачынаннях, міру і
дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Фото з архіва БЕЛТА.
Да спіса