Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
26.12.2019

У Віцебску вызначылі лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі

Сталi вядомы імёны лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Віцебскага аблвыканкама па выніках конкурсу за 2019 год.


Гэта член абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі віцябчанін Валерый Марчанка. У намінацыі “Проза (уключаючы публіцыстыку з драматургіяй)” прэміяй адзначана яго кніга “Афган: разведка ВДВ в действии”. Палачанку Надзею Салодкую з гэтага ж аддзялення аўтарытэтнае журы прызнала лепшай сярод паэтаў за вершаваныя зборнікі “Мір вашаму дому: выбранае” і “Разноцветные ситцы”. А наваполацкая аўтарка Ірына Багданава заслужыла абласную літаратурную ўзнагароду за кнігі для юных чытачоў з серыі “Наша дружная семья” – “Неленивая вакцина”, “Мама с папой не стареют”, “Дружба всем нужна всегда”, “Если вместе улыбаться”. Усе трое знаходзяцца на заслужаным адпачынку.


ГАЛИНА ШПАКОВСКАЯ, "Віцебскія весці".


Фота з адкрытых крыніц.


Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.