Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
У Крупках і аграгарадку Коханава - новыя футбольныя пляцоўкі
12.08.2020

У Крупках і аграгарадку Коханава - новыя футбольныя пляцоўкі

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" і Тураўскі малочны камбінат прадаўжаюць рэалізоўваць маштабны праект "Bonfesto - дзецям" па паляпшэнні спартыўнай інфраструктуры ў рэгіёнах краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.


У 2020 годзе следам за Пружанамі, Дуброўнам і Чэрвенем новыя сучасныя палі памерам 40х20 м адкрыліся ў Крупках і аграгарадку Коханава Віцебскай вобласці. За час акцыі ўжо ўвайшлі ў строй 66 такіх пляцовак, а ў цэлым плануецца абсталяваць 128.


Мэта амбіцыйнага праекта "Bonfesto - дзецям" - да 2022 года пабудаваць у кожным раёне краіны па сучаснай футбольнай пляцоўцы, што дасць магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам у самых аддаленых кутках Беларусі далучыцца да футбола.


Старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Уладзімір Базанаў, выступаючы на адкрыцці поля ў Крупках, адзначыў, што развіццё інфраструктуры для дзіцяча-юнацкіх каманд з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў у дзейнасці федэрацыі.


Фота АБФФ.


 /Кар. БЕЛТА/.


Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.