Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
Тэртэль назначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці
05.08.2020

Тэртэль назначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Іван Тэртэль назначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне 4 жніўня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Назначэнне Івана Тэртэля на пасаду ўпаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці абмяркоўвалася ў час рабочай сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком КДК 29 ліпеня. "У нас кіраўнік КДК заўсёды адказваў за Віцебскую вобласць, ну і лес  (лясная галіна. - Заўвага БЕЛТА) у яго быў. Думаю, гэта вам усё блізка, - адзначаў Прэзідэнт. - Таму я хацеў бы, каб вы паехалі ў Віцебскую вобласць, разабраліся там у сітуацыі і былі ўпаўнаважаным Прэзідэнта па гэтым рэгіёне".


"Я ведаю, вы, займаючыся ў Камітэце дзяржбяспекі пытаннямі паставак нафты і іншым, часта бывалі ў Наваполацку, ведаеце Віцебскую вобласць. Прынамсі, мне многія пра гэта гавораць. Разберацеся. Але я вельмі спадзяюся, што ваша работа будзе эфектыўнай не толькі на пасадзе старшыні камітэта, але і ўпаўнаважанага кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці", - дадаў беларускі лідар.


На здымку: Іван Тэртэль. Фота з архіва


 /Кар. БЕЛТА/.



Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.