Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
24.04.2019

Размова з судмедэкспертам

 

З пачатку ўтварэння Шумілінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь дзяржаўным судова-медыцынскім экспертам працуе Уладзімір Уладзіміравіч ІВАНОЎ. 


– Чым займаюцца судовыя медыкі?


 – Задачы, якія вырашаюць судовыя медыкі вельмі разнастайныя. Акрамя даследаванняў трупаў, з якімі ў асноўным у людзей і асацыюецца наша дзейнасць, праводзяць экспертызы па ўсталяванні характару ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Гэты від экспертыз праводзіцца ў дачыненні да грамадзян, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні ў ДТЗ, на вытворчасці, у быце.


 Зараз атрымалі вялікае развіццё генетычныя даследаванні, якія дазваляюць ўсталёўваць па слядах біялагічнай характару (крыві, сліне) датычнасьць той  ці іншай асобы да здзяйснення злачынства. Дакладнасць вынікаў складае больш чым 99,99 адсотка.


  Падкрэслю, што медыцынскія эксперты працуюць у цеснай звязцы з медыцынскімі крыміналістамі, экспертамі-хімікамі, экспертамі гісталогіі і інш. 


  Прымаем удзел у следчых дзеяннях (агляды месцаў здарэнняў пры падазрэнні на гвалтоўную смерць, следчыя эксперыменты з мэтай высвятлення магчымасці нанясення цялесных пашкоджанняў пры тых ці іншых абставінах).


  – Уладзімір Уладзіміравіч, колькі летась вы правялі экспертыз?


  – У мінулым годзе была праведзена экспертыза 67 памерлых і 335 чалавек, якія атрымалі розныя траўмы, пашкоджанні і раненні. У Шумілінскім раёне экспертызы пераважна праводзяць з людзьмі, якія атрымалі пашкоджаннні ў ДТЗ.


  – Па якіх траўмах часцей за ўсё праводзяцца экспертызы?


  –  Часцей за ўсё пры судова-медыцынскай экспертызе праводзіцца медыцынскае абследаванне чалавека для  ўстанаўлення характару і цяжару такіх цялесных пашкоджанняў. Вывучаюцца, напрыклад,  сінякі і раны, атрыманыя ў ходзе бытавых канфліктаў. У ходзе падобнага даследавання аглядаецца не толькі асоба, якая з’явілася на экспертызу, але таксама вывучаюцца медыцынскія дакументы (гісторыі хваробы, індывідуальныя амбулаторныя карты, рэнтгенаўскія здымкі і г.д.), матэрыялы справы.


– За правядзеннем якіх даследаванняў часцей за ўсё звяртаюцца людзі па ўласнай ініцыятыве?


– Некаторыя віды экспертыз могуць быць праведзены па заявах грамадзян, такія даследаванні праводзяцца на платнай аснове.


У цяперашні час досыць запатрабаваны такі відэкспертызы, як экспертыза сваяцтва або, іншымі словамі, устанаўленне бацькоўства. Даследаванні па ўсталяванні бацькоўства або мацярынства праводзяць ужо больш за пяць гадоў. Калі раней гэта рабілі толькі па рашэнні суда, то зараз можна зрабіць добраахвотна  на платнай аснове.


   Год таму гэтую экспертызу сталі праводзіць і ананімна. Юрыдычнай сілы ў судзе вынікі ананімнай экспертызы не маюць, але чалавек можа атрымаць інфармацыю аб бацькоўстве патаемна ад другога з бацькоў, і ўжо як ён ёю распарадзіцца, залежыць ад жыццёвай мудрасці кожнага.


   Звяртаюцца да нас грамадзяне для правядзення судова-псіхіятрычных даследаванняў грамадзян. Перш чым купіць кватэру ці дачу ў пажылога, які пакутуе псіхічнымі захворваннямі або злоўжываюць алкаголем, мэтазгодна атрымаць заключэнне псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы аб яго здольнасці альбо няздольнасці разумець значэнне сваіх дзеянняў. Гэта зберажэ ад рызыкі пазбавіцца маёмасці. 


  Большасць экспертыз праводзіцца ў Віцебску і Мінску. Па пытаннях правядзення экспертыз можна звярнуцца да начальніка Шумілінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь падпалкоўніку юстыцыі Руслана Анатольевіча Марцінкевіча. 


  – А куды звяртацца ў выпадку смерці сваяка?


  – Перш за ўсё неабходна звярнуцца ў хуткую дапамогу па тэлефоне 103 і міліцыю па тэлефоне 102. У гэтым выпадку супрацоўнікі хуткай дапамогі канстатуюць смерць, а затым супрацоўнік праваахоўных органаў, сумесна з медработнікам павінен пераканацца ў адсутнасці прыкмет гвалтоўнай смерці. Калі прыкмет гвалту няма і памерлы назіраўся ва ўчастковага ўрача з-за цяжкога хранічнага захворвання, то судова-медыцынская экспертыза можа не прызначацца. Калі ўсё ж такі экспертыза  прызначаецца, то асобе, якая ўзяла на сябе абавязкі па пахаванні, для атрымання медычнага пасведчання аб смерці трэба звяртацца  ў тое  структурнае падраздзяленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз, дзе праводзілася экспертыза памерлага. Пры сабе неабходна мець свой пашпарт і пашпарт памерлага.


  – Ці можам сцвярджаць, што экспертыза на сённяшні дзень – падмурак ў раскрыцці  крымінальнай справы?


  – Абсалютна так. Ні адзін суд на сённяшні дзень не вынесе абвінаваўчы прысуд, калі ў справе няма заключэння эксперта. Усе бакі ў судзе пра гэта добра ведаюць. Часам па адной справе выконваецца дзясяткі рознага выгляду судовых экспертыз. Нярэдка менавіта заключэнне эксперта з’яўляецца асновай для рашэння суда. Хачу звярнуць увагу, што пры правядзенні экспертызы эксперт – працэсуальна незалежная асоба, якая  не зацікаўлена ў зыходзе справы і нясе крымінальную адказнасць за дачу заведама фальшывага заключэння.


  – Дзякуй за размову.

Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.