Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
Праект «Сямейная памяць пра вайну» запусцілі ў Пастаўскім раёне
11.06.2020

Праект «Сямейная памяць пра вайну» запусцілі ў Пастаўскім раёне

Праект «Сямейная памяць пра вайну» запусцілі ў Пастаўскай сярэдняй школе №4 у год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ініцыятар яго настаўніца Наталля Федаровіч. Падтрыманая райкамам БРСМ і раённым саветам ветэранаў яна звярнулася да  калегаў і вучняў з прапановай расказаць пра сваіх родных – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Аказалася, у многіх семьях памятаюць пра тых, хто ваяваў на франтах і не вярнуўся дахаты.


Успамінаў сабралася багата і настаўніца спадзяецца, што зможа некалі выдаць іх, як сабрала і выдала зборнік пісьмаў з вайны пад назвай «За скупым радком на абеліску». Дзесяткі пісьмаў з розных куткоў былога Савецкага Саюза, а таксама надрукаваныя ў кнізе «Памяць» расказваюць пра даваеннае жыццё будучых абаронцаў Айчыны, якія загінулі пры вызваленні Пастаўшчыны, а цяпер пакояцца ў брацкай магіле па вуліцы Чырвонаармейскай.


ТАМАРА ПАШКЕВИЧ, "Віцебскія весці".


Фота з адкрытых крыніц.


Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.