Работнікі РАНС арганізавалі на аўтастанцыі горада Гарадка прафілактычныя мерапрыемствы, падчас якіх нагадвалі насельніцтву аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, а аматарам тытунёвага дыму ратавальнікі растлумачвалі, якія небяспекі тоіць у сабе гэтая згубная звычка. Таксама ў ходзе мерапрыемстваў, кожны жадаючы мог абмяняць цыгарэту на цукерку.
Прадстаўнікі БМАОСП і работнікі МНС раздалі жыхарам тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю, распавядалі аб небяспецы курэння ў ложку, колькасці пажараў, людзей, якія загінулі па гэтай прычыне ў мінулым і гэтым годзе.