Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
Навучыць, нагадаць, падказаць таму, хто сам настаўнік
12.01.2021

Навучыць, нагадаць, падказаць таму, хто сам настаўнік

Кіраўніцтвам Гарадоцкага раённага аддзела па НС на пастаяннай аснове праводзяцца прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах раёна. На гэтым тыдні ў цэнтры ўвагі першага намесніка начальніка аддзела Сямёнава Дзмітрыя Мікалаевіча стаў калектыў сярэдняй школы №1 горада Гарадка.


У сваім выступе Дзмітрый Мікалаевіч давёў інфармацыю аб становішчы з надзвычайнымі сітуацыямі ў Рэспубліцы, Віцебскай вобласці і раёне, колькасці і асноўных прычынах узнікнення пажараў, нагадаў асноўныя правілы бяспекі на працоўным месцы і ў побыце. Асаблівую ўвагу работнік МНС завастрыў на праблеме гібелі і траўматызму людзей на пажарах, прывёў прыклады найбольш трагічных здарэнняў, якія адбыліся ў Гарадоцкім раёне. Таксама выратавальнік не мог не звярнуць увагі на неабходнасць пастаяннага нагляду за малалетнімі дзецьмі, бо бяспека дзяцей у руках у дарослых.

Працягнуў свой выступ Дзмітрый Мікалаевіч на акцэнце бяспекі ўласнага жылля кожнага грамадзяніна пры дапамозе ўстаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, распавёў прынцып яго працы і абслугоўвання. Нагадаў педагогам, як адказным за пажарную бяспеку, прынцып прылады і працы вогнетушыцеля. Прэзентаваў мабільнае прыкладанне МНС Беларусі «Дапамога побач».

У канцы выступа выратавальнік раздаў памяткі па бяспецы і ўключыў фільм "кошт імгнення", які нікога не пакінуў абыякавым.

Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.