Сабраліся шматлікія прыхільнікі таленту беларускага класіка, а рэй вялі выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі таксама прадстаўнікі пісьменніцкага, краязнаўчага, мастакоўскага, тэатральнага супольніцтваў. Гутарка ішла пра шматгранную асобу Васіля Быкава, уплыў яго неацэннай творчай спадчыны на чытацкую аўдыторыю і сучасны літаратурны працэс.
Упрыгожаннем вечарыны стала змястоўная экспазіцыя кніг нашага славутага земляка, адна з гадавога тэматычнага цыкла выстаў «Я перад вамі з памяццю сваёй…», прысвечаных Васілю Быкаву. Чытачы з энтузіязмам паўдзельнічалі ў віктарыне па творчасці народнага пісьменніка Беларусі.
ГАЛИНА ШПАКОВСКАЯ, "Витебские вести".
Фота из открытых источников.