Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
Канцэртам камернага аркестра закрываецца музычны фестываль Салярцінскага ў Віцебску
12.12.2018

Канцэртам камернага аркестра закрываецца музычны фестываль Салярцінскага ў Віцебску

Фінальным акордам ХХХ Міжнароднага музычнага фестывалю імя Салярцінскага ў Віцебску стане канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласной філармоніі. 


Урачыстае закрыццё пройдзе сёння вечарам пад гукі Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова. У праграме першага аддзялення - твор маладога беларускага кампазітара Канстанціна Яськова "Кросны Макошы" для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна. У другім прагучыць музыка кампазітараў XIX-XX стагоддзяў А. Руселя, А. П'яцалы, Ф. Крэйслера і П. Сарасатэ. У канцэрце прыме ўдзел французскі скрыпач Франсуа Піно-Бенуа, нашчадак знакамітага роду. Апошняе выступленне на форуме ў гэтым годзе стане прыкладам перапляцення глыбінных слаёў нацыянальнага песеннага фальклору і дасягненняў сусветнай акадэмічнай музычнай культуры, дадалі ў філармоніі. 


Юбілейны фестываль стартаваў 3 снежня. На цяперашнім форуме прагучала не толькі класіка і творы, якія нагадваюць па гучанні папулярную музыку, але адбыўся і тэатральна-музычны паказ на вершы рускага пісьменніка і паэта Мікалая Алейнікава "З жыцця насякомых". Захапляльны і пранізлівы спектакль, які складаецца з 14 гісторый, акунуў віцебскую публіку ў музычна-паэтычную мультымедыйную прастору. Акрамя таго, форум падарыў паклоннікам музыкі магчымасць паслухаць творы рускіх кампазітараў у выкананні заслужанага артыста Расіі аднаго з самых запатрабаваных піяністаў свету Барыса Беразоўскага. Незабыўным стаў канцэрт Гайка Казаняна і Андрэя Шыбко. 


На творчым форуме ансамбль салістаў "Класік-Авангард", які стаяў ля вытокаў фестывалю, прэзентаваў слухачам унікальную праграму, складзеную з твораў папулярнай музыкі сярэдзіны XX стагоддзя. У час музычнага фестывалю традыцыйна прайшлі ХХ Навуковыя чытанні, якія даўно сталі яго неад'емнай часткай.


На здымку: дзяржаўны камерны аркестр Беларусі ў час выступлення. Фота з архіва . 


/Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. 



Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.