Ірына Палякова зацверджана на пасадзе старшыні Гарадоцкага райвыканкама на сесіі раённага Савета дэпутатаў
18.01.2025
На 49-й пазачарговай сесіі Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў на пасадзе старшыні райвыканкама зацверджана Ірына Палякова. 17 студзеня яе кандыдатуру ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а 18 студзеня Ірыну Міхайлаўну прадставілі дэпутацкаму корпусу, членам раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых службаў і арганізацый.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Звяртаючыся да прысутных Аляксандр Міхайлавіч паведаміў аб вызваленні ад займаемай пасады старшыні Гарадоцкага райвыканкама Пятра Пятровіча Карабача. Больш за 7 гадоў плённай працы