Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
22.04.2019

Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору запрашае

прыняць удзел у I-м раённым адкрытым конкурсе “Гарадоцкая лялька”. Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя дзеці і дарослыя. Вынікі конкурсу падвядзе  прафесійнае журы ў час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь . Для пераможцаў конкурсу вызначаюцца 9 прызавых месц ў 3-х намінацыях з уручэннем дыпломаў лаўрэатаў і прызоў:

1. намінацыя “Традыцыйная цацка і лялька” – І, ІІ, ІІІ месцы;

2. намінацыя  “Сувенірная аўтарская цацка і лялька” – І, ІІ, ІІІ месцы;

3. намінацыя  “Хатняя калекцыя” – І, ІІ, ІІІ месцы.

Усе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.


На VIII-мы раённы адкрыты конкурс “Ці знаў хто з Вас, браткі, Тараса”, які пройдзе ў рамках ярмаркі рамёстваў, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”, прымаюцца вырабы ў любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, распіс па тканіне) з выявай галоўнага персанажа паэмы – Тараса (пано, скульптура, малюнак), або з выявай мясцін радзімы Тараса ці ілюстрацыы да паэмы (пано, малюнак, калаж).


Таксама прапануем усім прыняць удзел у штогодным дапаўненні ручніка–абярэга “Повязь часоў”, які  будзе дэманстравацца ў час святкавання Дня Незалежнасці Республікі Беларусь. Удзельнікам неабходна на белай тканіне з ільну памерам 40x40 см вышыць пажадана традыцыйны узор Гарадоччыны у любой тэхніцы.


Па ўсім пытанням неабходна звяртацца ў Гарадоцкі Дом раместваў і фальклору па адрасу: г.Гарадок, вул.Валадарскага, 3, тел. (8-02139) 4-12-55.


 

Фота ілюстрацыйнае.


Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.