Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
08.04.2019

Гарадок. Пасяўная кампанія на кантролі ў ратавальнікаў

 

У Гарадоцкім раёне працягваецца работа па кантролю за станам аб'ектаў пасяўной кампаніі, тэхнікі, задзейнічанай на веснавых палявых работах на палях, а таксама за станам аб'ектаў жывёлагадоўлі.


У першую чаргу прафілактычныя мерапрыемствы накіраваны на недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці, захаванне правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў.


У ходзе пажарна-прафілактычнай работы з работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў праведзены інструктажы па захаванні правіл пажарнай бяспекі, праведзена навучанне карыстанню першаснымі сродкамі пажаратушэння, растлумачаны парадак дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару ці  іншай надзвычайнай сітуацыі.

Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.