Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
Даследчыкі з Беларусі, Германіі, Расіі, ЗША, Ізраіля прымуць удзел у Шагалаўскіх чытаннях
05.06.2019

Даследчыкі з Беларусі, Германіі, Расіі, ЗША, Ізраіля прымуць удзел у Шагалаўскіх чытаннях

XXVII Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю заснавання Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, пройдуць 15-16 чэрвеня ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Музеі Марка Шагала. 


У канферэнцыі прымуць удзел даследчыкі з Беларусі, Германіі, Расіі, ЗША, Ізраіля. Па традыцыі, даклады будуць прысвечаны даследаванню біяграфіі і творчай спадчыны мастака. Асаблівасцю гэтага года стане паглыблены разгляд праблематыкі, звязанай з дзейнасцю і персаналіямі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, які заснаваны Маркам Шагалам і прыняў сваіх першых абітурыентаў у 1919 годзе. 


Міжнародныя Шагалаўскія чытанні праводзяцца ў Віцебску штогод з 1991 года. З 1992-га яны сталі міжнароднымі. За гэты час у чытаннях прынялі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Латвіі і іншых краін. Большасць матэрыялаў гэтых чытанняў апублікавана ў чатырох выпусках "Шагалаўскага зборніка" і "Бюлетэні Музея Марка Шагала".


Фота з VK-акаўнту Музей Марка Шагала ў Віцебску.


 /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/.


Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.