Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна і раёна
50 вучняў з Сенненскага раёна прынялі удзел у анлайн-конкурсе па інфарматыцы «Бабёр-2020»
19.01.2021

50 вучняў з Сенненскага раёна прынялі удзел у анлайн-конкурсе па інфарматыцы «Бабёр-2020»

На працягу трох гадоў вучні Студзёнкаўскай ДССШ Сенненскага раёна ўдзельнічаюць у Міжнародным анлайн-конкурсе па інфарматыцы “Бабёр” і паступова павышаюць вынікі выканання заданняў.


Як паведаміла намеснік дырэктара установы адукацыі Ніна Печанькова, у “Бабры-2020” прынялі удзел 50 вучняў 1-10 класаў (62% ад агульнай колькасьці). Атрымана 39 дыпломаў, сярод іх шэсць – першай ступені. Высокім рэзультатам спрыяе добрая матэрыяльна-тэхнічная база. Кабінет інфарматыкі Студзёнкаўскай ДССШ прызнаны лепшым сярод сельскіх школ Сенненшчыны.


СЯРГЕЙ ЛЯШУК, "Віцебскія весці".


Фота з адкрытых крыніц.







Да спіса
© ГАРАДОЦКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.