Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
15.03.2019

Віншуем з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

 

Паважаныя жыхары Гарадоччыны! 

Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! 


15 сакавіка 1994 г. мае асаблівае значэнне ў гісторыі нашай краіны. 25 гадоў таму ў гэты памятны дзень быў прыняты дакумент, дзякуючы якому сёння мы з гонарам называем сябе беларусамі. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі былі абвешчаныя вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. 


Павага да Канстытуцыі, веданне і выкананне правоў і абавязкаў — гарантыя парадку і дабрабыту кожнай сям'і, кожнага працоўнага калектыву, горада, дзяржавы. Мы ганарымся нашай краінай, вельмі любім яе і верым у вялікую будучыню нашай Беларусі! А мудрасць і справядлівасць, захаваныя ў радках Канстытуцыі, будуць надзейнай апорай у нашых сумесных стваральных справах на карысць Айчыны. 


Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у працы і грамадскіх справах на карысць раёна і роднай Беларусі! 


Раённы выканаўчы камітэт 

Раённы Савет дэпутатаў

Да спіса