15 сакавіка 1994 г. мае асаблівае значэнне ў гісторыі нашай краіны. 26 гадоў таму ў гэты памятны дзень быў прыняты дакумент, дзякуючы якому сёння мы з гонарам называем сябе беларусамі. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі былі абвешчаныя вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.
Павага да Канстытуцыі, веданне і выкананне правоў і абавязкаў — гарантыя парадку і дабрабыту кожнай сям'і, кожнага працоўнага калектыву, горада, дзяржавы. Мы ганарымся нашай краінай, вельмі любім яе і верым у вялікую будучыню нашай Беларусі! А мудрасць і справядлівасць, захаваныя ў радках Канстытуцыі, будуць надзейнай апорай у нашых сумесных стваральных справах на карысць Айчыны.
Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дне, поспехаў у працы і грамадскіх справах на карысць раёна і роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Фота з архiва БЕЛТА.
Да спіса