З кожным годам конкурс набывае ўсё большую папулярнасць сярод жыхароў Беларусі і іншых краін. У бягучым годзе на прызы прэтэндуюць 110 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Германіі, якія прадставілі на суд журы 215 работ. Іх ацэньвалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі, упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, спецыялісты Беларускага саюза кінематаграфістаў, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (БДАМ). Усім аматарам кіно была дадзена магчымасць ацаніць работы канкурсантаў шляхам інтэрнэт-галасавання.
Заключны двухдзённы этап конкурсу пачнецца 13 снежня ў Полацкім гарадскім палацы культуры. Яго насычаная праграма ўключае паказ спектакля "Не пакідай мяне..." паводле п'есы беларускага драматурга Аляксея Дударава ў пастаноўцы народнага тэатра "Пілігрым", майстар-класы ад вядучых спецыялістаў "Беларусьфільма" і БДАМ, а таксама творчая сустрэча са старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктарам Васільевым. Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца 14 снежня. Таксама ў час дабрачынных акцый Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і кінаканцэрна "Масфільм", прысвечаных 95-годдзю беларускага кіно, у кінатэатры "Радзіма" будуць паказы фільмы "Лясная быль", "Ілюзіі", "Ганна Карэніна. Гісторыя Вронскага", "Рашэнне аб ліквідацыі", "Дарога на Берлін".
Фота з архіва.
/Вольга Багачова - БЕЛТА/.