У Віцебску прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўнутраных войскаў
У Віцебску 15 сакавіка ў вайсковай часці 5524 правялі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўнутраных войскаў.
Былі падрыхтаваны паказальныя выступленні спецыялістаў-кінолагаў са службовымі сабакамі, сапёрна-піратэхнічнай групы, прайшла таксама выстаўка спецыяльнай тэхнікі і ўзбраення.