Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
У Вiцебскай вобласцi падключана 100 працэнтаў жылых дамоў - Мінжылкамгас
03.10.2019

У Вiцебскай вобласцi падключана 100 працэнтаў жылых дамоў - Мінжылкамгас

У Беларусі поўнасцю завершана падрыхтоўка жылфонду да ацяпляльнага асенне-зімовага перыяду 2019-2020 гадоў. Пакуль у краіне цяпло паступае ў 89 працэнтаў жылфонду: у асобных раёнах яшчэ недастаткова нізкая сярэднясутачная тэмпература. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Святлана Цімошкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Святлана Цімошкіна адзначыла, што да ранняга ўключэння ацяплення ўсе рэгіёны і сталіца былі гатовы. "У гэтым годзе ўпершыню тры аблвыканкамы прынялі рашэнне аб завяршэнні падрыхтоўчых работ да 1 верасня, - сказала прадстаўнік Міністэрства ЖКГ. - У мінулым годзе мы ўзгаднілі ўключэнне ацяплення 27 верасня, у гэтым крыху раней - 23 верасня". 


Цяпер усе цеплакрыніцы і спажыўцы цеплавой энергіі атрымалі пашпарты гатоўнасці. Падключэнне аб'ектаў сацыяльнай сферы ўзгоднена ўсімі аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам з 23 верасня, усе аб'екты падключаны. 


"Рашэнні аб падключэнні жыллёвага фонду прыняты Мінгарвыканкамам і ўсімі аблвыканкамамі, акрамя Гомельскага. У Брэсцкай вобласці рашэнне прынята, але жылфонд яшчэ не пачалі падключаць, паколькі недастаткова пахаладнела. У Мінскай вобласці не падключаны два раёны - Дзяржынскі і Салігорскі. Паводле інфармацыі на 8.00 сёння падключана 89 працэнтаў жылых дамоў, у тым ліку горад Мінск і Віцебская вобласць - 100 працэнтаў, Магілёўская - 98 працэнтаў, Мінская - 73 працэнты, Гродзенская - 69 працэнтаў. Брэсцкая і Гомельская яшчэ не пачыналі падключэнне", - адзначыла Святлана Цімошкіна. 


У поўным аб'ёме створаны запасы драўнянага паліва, выкананы прафілактычныя работы на цеплакрыніцах (гэта больш за 3,5 тыс. кацельняў), падрыхтаваны цеплавыя сеткі ў веданні арганізацый ЖКГ - больш за 15 тыс. км. Поўнасцю выкананы запланаваныя работы па рамонце стыкаў сценавых панэлей, дахаў, прафілактычным рамонце сістэм ацяплення жылых дамоў.


Фота з архіва. /Кар. БЕЛТА/.


Да спіса