Усе калектывы самадзейнай творчасці і аматарскія аб’яднанні Гарадоцкага района, якія носяць званне народны, заслужаны і ўзорны, вызначыліся высокім узроўнем падрыхтоўкі. Дыпломы лаўрэатаў атрымалі узорная студыя бальнага танца “Гармонія” (ДУК “Гарадоцкі гарадскі Дом культуры”), народнае аматарскае аб’яднанне “Сладушка” (Пальмінскі сельскі Дом культуры ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна”), узорны аркестр баянаў (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Гарадок), народны ансамбль гарманістаў (ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна”).
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшай плённай працы творчым калектывам Гарадоччыны.
Фота з архіву.
Да спіса