Некаторым сюжэт меладрамы падасца блізкім, адносіны галоўных герояў у чымсьці нагадваюць цэнтральную любоўную лінію з рамана Фёдара Дастаеўскага "Ідыёт". "Шмат гадоў Шарлота, жанчына не самых прыстойных паводзін, жыве са сваім палюбоўнікам Антуанам за кошт яе багатых "дабрадзеяў". Разам ашуканцы мараць накапіць дастаткова грошай і ўладкавацца ў Парыжы, але іх планы не спраўджваюцца, калі апошні спонсар Шарлоты памірае, пазбаўляючы яе спадчыны. Уласнасць пераходзіць незнаёмаму маладому пляменніку Леапольду, - падзяліліся ў тэатры. - Шарлота вырашае абмарочыць маладога чалавека і захапіць усю маёмасць. Але блізкае знаёмства з Леапольдам, які захаваў у сабе чысціню і шчырасць дзіцяці, мяняе Шарлоту, нараджае сапраўднае каханне, абуджае скрыпкі яе душы".
Над спектаклем працуе малады беларускі рэжысёр з Мінска Дар'я Марчанка. У мінулым годзе яна стала адным з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, які праводзіла Міністэрства культуры. Гэтым яна і заваявала права пастаноўкі на коласаўскай сцэне. Пераклаў п'есу на беларускую мову паэт артыст тэатра Пятро Ламан. Над сцэнаграфіяй і касцюмамі працуе коласавец Андрэй Жыгур.
Меладраму "Скрыпкі часам вядуць да вар'яцтва" гледачы ўбачаць у выкананні віцебскіх артыстаў. У спектаклі заняты артысты Ульяна Ацясава, Алена Шарэпчанка, Георгій Лойка, Арцём Герак, Яўген Лук'янаў, Анжаліка Баркоўская, Вольга Куляшова, Пётр Ламан і Зінаіда Гурбо.
Фота з архіва /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/.