Гарадоцкі раён прадстаўлялі выхаванцы мясцовай ДЮСШ, якія трэніруюцца зараз у Віцебску. У старэйшай узрастовай групе 2004-2005 г.н. Аляксандр Паднябёсаў (чацвёртае фота) заняў 2 месца, а Вікторыя Карзунова была чацвёртай.
Па выніках спаборніцтваў будзе сфармавана каманда Віцебскай вобласці, якая хутка выступіць на рэспубліканскай спартакіядзе па біятлону сярод школьнікаў.
Па матэрыялах групы ў "ВК" "Раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Гарадок".