Галоўная / Навіны рэгіёна і раёна
Навіны рэгіёна і раёна
На базе Пастаўскага малочнага завода плануецца стварыць аграхолдынг - Калаур
02.12.2019

На базе Пастаўскага малочнага завода плануецца стварыць аграхолдынг - Калаур

У Віцебскай вобласці на базе Пастаўскага малочнага завода плануецца стварыць аграхолдынг. Аб дасягнутай дамоўленасці па выніках нарады, праведзенай на базе прадпрыемства з удзелам усіх зацікаўленых бакоў, карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур.


 "У мэтах развіцця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці і ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта хацелі б стварыць на базе Пастаўскага малочнага завода холдынг, у які ўвойдуць яшчэ сем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Пастаўскага раёна", - сказаў старшыня праўлення Нацбанка. 


Плануецца, што ўсе сем прадпрыемстваў увойдуць у давернае кіраванне холдынга. Якім чынам будзе ажыццяўляцца кіраванне новай структурай, яшчэ трэба будзе вызначыць.


 Закранаючы ўдзельнікаў праекта, Павел Калавур адзначыў, што гэта будуць пул банкаў (пяць-шэсць банкаў, прыцягнутых для сумеснай работы), дзяржаўныя страхавыя кампаніі, Віцебскі аблвыканкам і Пастаўскі райвыканкам. "Такім чынам, сумеснымі намаганнямі мы гатовы забяспечыць тую задачу, якую паставіў перад намі Прэзідэнт", - сказаў на заканчэнне старшыня праўлення Нацбанка.


На здымку: Павел Калаур.


 /Вольга Багачова - БЕЛТА/.


Да спіса