У праграме першага аддзялення - канцэрт нумар 1 для фартэпіяна з аркестрам Чайкоўскага. У другім публіка пачуе сімфонію нумар 15 Шастаковіча. Саліст - Андрэй Паначэўны (фартэпіяна). На фінальны канцэрт форуму раскуплены ўсе білеты.
Пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава аркестр знаходзіць новыя шляхі і формы канцэртнай дзейнасці: запрашаюцца вядомыя музыканты з розных краін свету, аднаўляюцца гастролі сімфанічнага аркестра па вобласці, праводзіцца вялікая работа па запісе беларускай сімфанічнай музыкі. Рэпертуар аркестра шырокі і разнастайны: ад класічнай сімфанічнай музыкі рускіх і еўрапейскіх кампазітараў да кампазіцый сучасных аўтараў", - адзначылі ў філармоніі.
Фестываль пачаўся 3 снежня канцэртам струннага квартэта "Акадэмія камернай музыкі" (Расія). Форум падарыў магчымасць віцебскай публіцы пачуць гучанне незвычайнага інструмента-банданеона. Таксама знатакі класікі змаглі паслухаць творы Канчэлі, Пярта, Шнітке і Сільвестрава.
Фота з архіва.
/Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/.